• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
17:51 

ну што...

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
...за плячыма першы залік!!! :ura: ура!!! :jump3: гэта было цяжка. :jump2:
этнаграфія Беларусі...ых... яе больш ня будзе. :nope: шкада. было цікава.


@музыка: Осіміра - Палесскі танец

@настроение: +++

18:26 

дык сёньня ж сьвята! 15 год ужо як прайшло...

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
8 сьнежня. 1991 год.
ліквідацыя СССР.

Плачце, бабулькі!
Радуйся, моладзь!
http://www.vz.ru/top/ а ён - фанат.



@музыка: -

@настроение: +

16:00 

POUR SOME SUGAR ON ME

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
Оставьте в комментах 3 (и более) номера из списка, что вы хотите сделать со мной.
Пост скопируйте себе в дневник и узнайте, что с Вами хотят сделать Ваши знакомые.

01. поцеловать
02. обнять
03. выпить по кофейку
04. полюбить
05. послать далеко...
06. в игнор
07. дружить
08. поговорить по телефону
09. ICQ
10. выпить
11. покурить
12. сходить в кино/театр/клуб
13. умереть в один день
14. познакомиться вживую
15. пригласить в гости
16. погулять
17. убить, чтоб не мучался
18. узнать получше
19. заняться сексом
20. читать дневник


@музыка: -

@настроение: -+

23:29 

занатоўкі дасьледчыка

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
How To Be EMO Страшная Патла
1. пафарбуйце валасы ў чОрны колер
2. зрабіце дрэды
3. начапіце сабе на галаву хустачку.
4. апраніце куртку чОрнага колеру, шырокія джынсы зь вялікімі кішэнямі.
5. дабійцеся таго, каб ваш твар быў белы. Гэта арыстакратычна.
Калі вы зрабілі ўсё гэта – не, вы шчэ ня Страшная Патла. Пераходзім да пункту Бэ.
Пункт Бэ.
1. вам прыйдзецца навучыцца хадзіць так як нармальныя людзі ня ходзяць. Няважна як вы будзеце хадзіць, але галоўнае – каб нармальныя людзі так не хадзілі.
2. ні ў якім выпадку не заўважайце сваіх знаёмых/сяброў. А калі вас заўважылі – цякайце! Цякайце як мага хутчэй. Тут вам на дапамогу прыйдзе нумар 1 пункту Бэ.
3. калі сустрэча непазьбежна – зрабіце выгляд нібы вы сьпяшаецеся і нават не заўважылі. І тут вам зноў на дапамогу прыйдзе нумар 1 пункту Бэ.
4. калі вам прыйдзецца размаўляць зь людзьмі – крыху апусьціцеся ўніз. Каб вашы вочы глядзелі зьнізу ўверх. Гэта надае вашаму абліччу нейкае скептычнае адценьне.
5. уважліва слухайце што вам кажуць, каб знайсьці словы, да якіх можна прычапіцца.
6. нават калі вы ведаеце, што кажаце “брэд” - зрабіце выгляд што маеце рацыю і кажыце як мага больш. Такім чынам вы зробіце выгляд што вы сьвядомы чалавек і сапраўдны Страшная Патла.
7. знайдзіце ўсе магчымыя і немагчымыя(!) недахопы ў чалавека і пры магчымасьці падкрэсьліце іх.
8. замест літары “ё” заўсёды пішыце вялікую “О”(калі вы пішаце па-расейску)
Спадзяюся, што карыстаючыся маімі парадамі вы будзеце сапраўднымі Страшнымі Патламі. Але я ўсё ж такі спадзяюся й на тое, што вы ня будзеце імкнуцца быць падобнымі на яго. Таму што аднаго Страшнай Патлы хапае на гэтым сьвеце.
З вамі была Паненка Ядзьвіся. Усяго найлепшага. Да сустрэчы.

ЗЫ: Страшная Патла. І не хапай мяне калі ласка пры сустрэчы. Увогуле не дакранайся да мяне. Пакінь свае жывёльныя пяшчотнасьці пры сабе.
ЗЗЫ: і не забывайце - вы "крутой и пафосный".


@музыка: -

@настроение: +

00:19 

а я й забыла!

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
майму дайрыку сёньня споўнілася поўгады! :pozdr3:



@музыка: Placebo - Every You & Every Me

@настроение: +

22:43 

да пытаньня пра нашу сымволіку

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
"Сьцяг БССР ад іншых сьцягоў савецкіх рэспублік адрозьніваўся спачатку толькі літарамі СССБ або БССР. У 1951 г. малавядомы рускі мастак Мікалай Гусеў, які жыў на Беларусі, стварыў новы дзяржаўны сьцяг Беларускай ССР. Ён уяўляе з сябе палатніну з дзьвюх палос: верхняя - чырвонага колеру, ніжняя - зялёнага. На верхняй палясе залатой афарбоўкі зорачка, серп і молат. Каля тронца (флагштока) арнамент белага колеру на чырвоным фоне.
Сярэдні арнаментальны сымвал (сымвал заходзячага сонца) належыць народам Сярэдняй Азіі, а не беларусам. Зялёны колер не характэрны для беларусаў, а зьяўляецца нацыянальным колерам мусульманскіх народаў. Спалучэньне чырвонага і зялёнага колераў парушае правілы эўрапейскай геральдыкі"

дык што ж гэт атрымоўваецца???



@музыка: Bloodhound Gang - Uhn Tiss Uhn Tiss Uhn Tiss

@настроение: +

19:55 

шчэ крыху Яны

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
як бавіць вольны час? а?

@музыка: Зянон Пазьняк

@настроение: +

15:49 

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
ці варта зьмяніць дызайн дайрыка?

мая сяброўка Яна

@музыка: SoaD - Lost in Hollywood

@настроение: -+

00:25 

І ніякай палітыкі…

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
Аблвыканкам. А другой гадзіны. Нас прыцягнулі на нейкае невядомае мерапрыемства. Як высьветлілася – ўрачыстае ўручэньне картак, дзе дакладна напісана дзе, калі, якім чынам памёр/быў забіты ваенаплёны нямецкага лягера.карткі ўручалі прадстаўнікам сямей ахьвяраў.
Не магла стрымаць сьлёзы. Бабулькі, якія самі ледзь варушыліся, йшлі за апошняй зьвесткай аб сваіх мужыках.
Тут я пабачыла немцаў, новае пакаленьне, ня тое, якое забівала майго дзеда, а новае! Тое, якое не адказна за сваіх дзядоў! Але яны й зараз цягнуць на сябе віну, не сваю. І яны просяць прабачэньня. На ўсёй Нямеччыны дзесьці каля 50 тысяч магільнікаў савецкіх людзей, загінуўшых падчас другой сусьветнай. Могілкі прыбраныя, у нас такога не сустрэнеш. і яны робяць усё магчымае й немагчымае, каб знайсьці больш людзей, якіх мы лічылі зьнікшымі бязь зьвестак.
а шчэ аркэстр граў "Разьвітаньне з Радзімай". я сьпявала.

А потым Магілёўская Харугва. Люблю Беларусь.

зы: сёньняшнія хвотачкі.










@музыка: Разьвітаньне з Радзімай

@настроение: +

00:13 

нельга быць такім прынцыповым

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
кожны раз калі я пераходжу дарогу, я спрабую ўявіць сабе гэты момант.
не атрымоўваецца.
але я ведаю дакладна толькі адно - я ня буду заплюшчваць вочы. я буду глядзець у яе вочы, якія сьвецяцца нахабнымі жоўтымі агеньчыкамі.
а што будзе далей, я таксама ня ведаю. ды мне й не цікава.


@музыка: -

@настроение: -

01:07 

ільля ільля ільля

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
Нукі, ты казёл! хай усе ведаюць!

ЗЫ: ня бачу "адчОта" наконт нашай сустрэчы.дзе?а?

@музыка: -

@настроение: +-

00:26 

Навошта марыць аб іншых краінах, гарадах… калі ёсьць Яна – Беларусь – і Ён – Магілёў…

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
А сёньня - Начныя вуліцы, цішыня, аніводнай душы… і вось тады я адчуваю каханьне, менавіта каханьне, да такога любага, роднага…
Адчуйце пах гэтага каханьня – і вы самы шчасьлівы чалавек на ўсім сьвеце.
Марыце аб лепшым, імкніцеся да лепшага, але не губляйце пах гэтага каханьня.


@музыка: фолк

@настроение: закаханае

01:22 

учора толькі даведалася

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
што можна за 210р?
за 210р можна даехаць з пункту А да пункту Б
за 210р можна налюбавацца роднымі пейзажамі
за 210р можна налюбавацца чужымі сьпінамі/жыватамі/рукамі/тварамі/і іншымі любатамі чалавечага цела
за 210р можна атрымаць сэанс першакласнага масажа для зькідваньня тлушчу
за 210р можна сустрэць вялікую колькасьць знаёмых
за 210р можна даведацца пра зьмест сэрыі "Пушкаровай", якую не паглядзела ўчора
за 210р можна даведацца да каго пайшоў муж Ларысы Йванны
за 210р можна выплюхнуць назапашаны негатыў, палаяўшыся з кандуктарам
за 210р можна адчуць сябе гэроям
за 210р можна ...
за 210р можна ...

і ўсе гэтыя любаты чалавечага жыцьця ўсяго толькі за 210 ррр!!!

што шчэ можна?


@музыка: -

@настроение: +

00:55 

калі...

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
калі мне страшна, я пачынаю глыбока дыхаць. крыху лягчэй становіцца.
сёньня мне было вельмі страшна - ледзь не затхнулась.

@музыка: ...Jem - They

@настроение: ...файнае

17:31 

ааа!!!! забыла!!!

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
:pozdr: віншую :pozdr2: ўсіх :wine: студэнтаў :flower: і :dance3: "ня вельмі" :red: студэнтаў :4u: з :white: днём :beer: студэнта!!! :tost:

@музыка: 5nizza - light my fire

@настроение: файнае

17:27 

"утром встает..."(с)

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
Сёньня быў цяжкі дзень. вельмі цяжкі. я яго вытрымала. а заўтра пачну новае жыцьцё.
ну.... ну так я вырашыла ўчора. так заўсёды бывае. кожны раз перад якімі-небудзь выпрабаваньнямі я кажу сабе, што пасьля пачну новае жыцьцё. я хачу пачаць новае жыцьцё. сур'ёзна.
толькі ведаю, што ўсё роўна не пачну. а шкада...
але... бум змагацца.

@музыка: 5nizza - light my fire

@настроение: файнае

13:49 

што з намі будзе???

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
Белоруссия вошла в список тринадцати врагов интернета

Международная организация "Репортеры без границ" обнародовала список из тринадцати так называемых "врагов интернета". В чертову дюжину "врагов" вошли Китай, Северная Корея, Белоруссия и Куба, сообщается на сайте breitbart.com.
читать дальше

@музыка: VIA CHAPPA - По волнам

@настроение: -

00:58 

???

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
калі ўсё добра, чамусьці здаецца, што ўсё на самой справе ня добра. Віка кажа, у мяне дэпрэсія, якая цягнецца ўжо дай Бог за месяц.

а што на малюнку???

@музыка: Avril Lavigne

@настроение: ???

00:05 

ганьба!

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
ну што ж. сёньня сьвята.
але віншаваць ня буду.
непрыемна.
ганьба!

і мая матуля піянэрка... з чырвоным гальштукам... а яны шчыра верылі...
хвотачка крыху пакоцаная, ну Бог з ёй.

@музыка: The Doors

@настроение: усё ж такі файнае

00:00 

прыемна

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
блін! дзякуй Каценечка за прыемны дзень! мне сапраўды вельмі не хапала цябе! і зараз не хапае! я так цябе люблю! прыязджай часьцей!

ЗЫ: оўе! паглядзі на час! гэта сапраўды Божы знак:-)

@музыка: The Doors

@настроение: файнае

NA PADYCHODZIE

главная