Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
00:13 

ГоШпадзі ты Божа мой!!!

Jadzwisia
так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
вось якім чынам са мной вырашылі пазнаёміцца. піла валяр'янку.

Алексей сегодня в 18:16
Зайка ! Не читай никакой бред про Речь Посполитую , ВКЛ и т.д. Беларуси никогда не существовало как государства и только сейчас при Луке , рождается новое поколение оторванных , которые не знают кто они и как они , но они говорят по-русски и ездят на работу в Россию или арабские страны , простыми батраками и проститутками . Нет никакой надобности делиться по нациям ,если у всех славянских народов в принципе общая культура . Тем более , надо еще разобраться ,что такое нация . Уж таких смешений кровей которые происходили на территории Беларуси и трудно где-то поискать , а потому даже антропологически невозможно описать белоруса . Пишу тебе по-русски , так как в корне слова Беларусь - основа Русь , а не Литва , Польша или Америка .

вось так. вось так, сябры! а між тым хлопчыкумужчынке 30 год.
я тут падумала... мабыць кніжачку напісаць. усё ж такі новая тэорыя этнагэнезу зьявілася. зусім-зусім не падобная на іншыя. унікум нейкі.
ЗЫ: элемэнтарная неадукаванасьць.

@музыка: штосьці пра піва

@настроение: -

URL
Комментарии
2006-12-14 в 14:43 

_Беларусачка_
па дарогах стоптаных нябёс крочыць стомлены анёл,на шчаках яго сляды ад слёз, а на пальцах кроу
Jadzwisia, не звяртай увагi на гэтага, яго нават нельга назваць чалавекам. Таму што "яно" нават не паважае цябе, як дзяучыну... Не звяртай на такiх вар'ятау увагi.....

2006-12-14 в 14:50 

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
_Беларусачка_, дзякуй за параду. так і раблю! проста я такога ідыятызма ў сваім жыцьці ня бачыла. чалавек, які нічога ня ведае, робіць выгляд што ведае ўсё. і так сур'ёзна сьцьвярджае шчэ! прафэсар хэраў!))

URL
2006-12-14 в 17:52 

Ісьціна ў каханьні! (А. Сыс)
Ды што тут сказаць... Бязроднік...

Ці звонка сьвісьне пугаўё,
Ці вольны вецер загуляе,
Мы слова роднае сваё
На поўны голас вымаўляем.

Сьмяюцца з пылам у вачах,
Маўчаць сумліўцы ў паняверцы.
А шал на зрадніцкіх лычах
У наступ кліча нашы сэрцы.

Стагодзьдзі гледзяць нам усьлед,
І мы свой позірк не хаваем,
На папялішчах даўніх бед
Мы сёньня памяць засяваем.

Каб адрадзіць і захаваць
Усё, чым трызьняць ліхадзеі:
Бязроднік — з мэтай зруйнаваць,
А здраднік нават пыл развеяць.

Звыроднік пашпарт валачэ...
Ці нам прыпадабняцца гнюсу?!
Адзнака ў пашпарце яшчэ
Ня права звацца Беларусам!

Па гэтай годнасьці сьвятой
Згадайма мову, памяць, веру,
Навечна варты толькі той,
Хто Беларус і без паперы!

Няхай ману разносіць хлус, хай хлус...
Няхай стукач шукае змову.
Я нефармальны Беларус, я — Беларус,
А вы, навокал, хто вы?

(С. Сокалаў-Воюш)

2006-12-14 в 20:48 

_Беларусачка_
па дарогах стоптаных нябёс крочыць стомлены анёл,на шчаках яго сляды ад слёз, а на пальцах кроу
Спадар Беларус ,Jadzwisia , ведаеце, мы разам, а гэта значыць--мы моц!!!

2006-12-14 в 22:43 

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
МЫ - МОЦ!!!

URL
2006-12-15 в 00:15 

Ісьціна ў каханьні! (А. Сыс)
Пакуль мы разам - нас не перамогуць!.. (Э. Чэ Гевара)

2006-12-15 в 01:19 

Калі трэба тлумачыць - ня трэба тлумачыць. Скажы гэтаму шавіністычнаму пэдзіку, што за "зайка" яйкі паабрываю!
Я.

URL
2006-12-15 в 22:38 

А чаму думкi гэтага чалавека выклiкаюць у вас такую гнеуную рэакцыю?? я таксама лiчу такi погляд на гiсторыю сваёй радзiмы здраднiцкiм, але ж чаму такi светапогляд не мае права iснаваць??

А увоголе... хацела сказаць наконт 'Уж таких смешений кровей которые происходили на территории Беларуси и трудно где-то поискать , а потому даже антропологически невозможно описать белоруса '...
Магчыма на самой справе так i было.. Але няужо з-за гэтага чалавек, якi нарадзiуся у Беларусi, можа не лiчыць яе сваёй Радзiмай..
Глупства нейкае..

2006-12-16 в 01:13 

Ісьціна ў каханьні! (А. Сыс)
Беларусы былі, ёсьць і будуць!.. Нас прыгняталі, нас зьнішчалі маральна і фізычна, але мы зноў паўставалі! Нас не скарыць! Няхай вечна жыве Вялікая Крывіцкая Літва!!!

"Быць можа, лягу я ўдалі
Пад небам хмарным ці сьсінелым -
Паўстануць тысячы зь зямлі
Пад сьцягам бел-чырвона-белым
!"

2006-12-16 в 01:28 

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
Безупречная грусть. гэтыя думкі выклікаюць наступную рэакцыю таму што яны не пацьверджаны ніводным гістарычным фактам. яны могуць існаваць толькі таму, што кожны чалавек мае права на свае думкі, кожны вольны думаць і казаць так як захоча.
што датычыцца этнагэнезу беларусаў, то прывяду вам прыклад з Доўнар-Запольскага: Беларусы і палякі зьяляюцца найбольш чыстымі славянскімі плямёнамі. у гістарычным мінулым Беларусі няма ніякіх элемэнтаў скрыжаваньня, таму што ніякія народы ў масе не пасяляліся ў гэтай краіне.
такія думкі не бяруцца проста так з галавы. яны пацьверджаны архіялагічнымі, этнаграфічнымі, антрапалагічнымі дасьледваньнямі. і таму, я лічу, меюць больш праў на існаваньне.

зьвяртаюся да ўсіх.
дарэчы, гэтае пытаньне ня хочацца пакідаць адкрытым. прывяду ўсім адну з канцэпцый паходжаньня беларускага этнасу, даволі разумную.
калі караценька, то яна выглядаю наступным чынам:
пасьля адступленьня апошняга ледавіка (10 тыс год таму) нашу тэр. засяліў чалавек. аўтахоннае насельніцтва - пераважна ўгра-фінскае.
каля 5 тыс год таму да нас прыйшлі БАЛТЫ. асіміляцыя і ўсё такое...
праз 3 - 3,5 тыс год прыходзяць славяне.
ІІІ - IV ст. н.э. - дрыгавічы
V ст. - крывічы
VII ст. - радзімічы.
славяне+балты ці балты+славяне = будучы беларускі этнас.

дзякуй за ўвагу. з вамі была Паненка Ядзьвіся. Да сустрэчы.


URL
2006-12-16 в 01:30 

Ісьціна ў каханьні! (А. Сыс)
але ж чаму такi светапогляд не мае права iснаваць??

Паспрабую давесьці.

Беларусь існуе? Існуе. Нацыя ёсьць? Ну, няшмат нас, але-ж ёсьць. Мова ёсьць. Гэрб і сьцяг, хай пад забаронай, але ёсьць. Гісторыя ёсьць. Культура ёсьць.

Дык ці ня можна нам Беларусамі звацца?.. Ці гэтак і будзем сваёй талерантнасьцю самі сабе ў бруд ўтоптваць?.. Такія вось як той спадар зараз краіну нашую будуюць руйнуюць. А мы будзем моўчкі за гэтым назіраць ці што?.. Такі сьветапогляд ня мае права на існаваньне, асабліва з боку саміх прадстаўнікоў нацыі, таму што ён ёсьць разбуральным для яе.

Мы - Беларусы, і для нас зараз сама час, каб годна, на поўныя грудзі сказаць: "Так, я - Чалавек, я - Беларус, і я гэтым ганаруся!" А такія, як той спадар заганяюць нас у няпэўнасьць, і мы гэтак і застаемся: ўжо не савецкія, але яшчэ й не беларускія. Па сутнасьці - ніхто.

Мы - Беларусы, і для нас зараз сама час, каб ўрэшце ўстаць з каленаў і пайсьці да вольнасьці, пабудаваць СВАЮ дзяржаву на СВАІХ каштоўнасьцях, а не на каштоўнасьцях тых, савецкіх, разбуральных для ўсіх нерасейскіх народаў ЗРСР, часоў!

Дык няхай жа вечна жыве НАШАЯ дзяржава, НАШАЯ СІНЯВОКАЯ БЕЛАРУСЬ!

2006-12-16 в 01:33 

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
Спадар Беларус мой найніжэйшы паклон пану...

URL
2006-12-16 в 01:44 

Ісьціна ў каханьні! (А. Сыс)
Jadzwisia, Мой ня меньш нізкі паненцы...

2006-12-16 в 01:57 

Я за тобой наблюдаю
Кукушка хвалит петуха за то, что хвалит он кукушку :tease2:

2006-12-16 в 02:28 

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
Страшная патла, а паразумней нічога прыдумаць ня мог??? мазгоў, напэўна, не хапіла?

URL
2006-12-16 в 02:57 

Я за тобой наблюдаю
Паровозик тронулся и запыхтел :vo:

2006-12-16 в 03:07 

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
Страшная патла, і зноў Нукі непрыгожа сказаў... ай яй яй... на пэнсію прыйшоў час пайсьці. ідзі спаць, акэй?;-)

URL
2006-12-16 в 03:08 

Я за тобой наблюдаю
Умоляешь?

2006-12-16 в 03:16 

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
Страшная патла, не, Я, здаецца, ТУТ ЗАГАДЫ АДДАЮ.

URL
2006-12-16 в 03:20 

Я за тобой наблюдаю
А, ну тогда я пошёл.

2006-12-16 в 03:23 

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
Страшная патла, салодкіх сноў;-)

URL
2006-12-16 в 19:28 

Спадар Беларус , вельмi прыемна было чытаць вашы словы...I амаль ва усiм я з вамi згодна, але ж....


Такі сьветапогляд ня мае права на існаваньне, асабліва з боку саміх прадстаўнікоў нацыі, таму што ён ёсьць разбуральным для яе.
Але што вы прапануеце зрабiць з тымi, хто не адчувае сабе беларусамi??? а у нашай краiне менавiта такiх людзей большасць...
i потым .. любая думка мае права быць.Цi вы прапануеце катаваць людзей, якiя лiчаць сабе рускiмi???

Я лiчу сабе беларускай, мабыць нават нацыяналiсткай,але.. я паважаю iншыя нацыi.
I увогуле, наш народ не лепы за iншыя..Да, для мяне лепшы, але для для iншых - не...I увогуле - не..

Ды й потым, як вы казалi,мы i флаг, i герб маем.. але ж яны забаронены...I мова родная няшмат ужываецца.. Да, есць людзi, якiя размауляюць па-беларуску.. Але усе роуна яны складаюць меншасць населнiцтва...

А мы будзем моўчкі за гэтым назіраць ці што?..
I моучкi назiраць не трэба!! За свядомасць народа трэба бароцца, але ж не толькi аблаяннем людзей, якiя з вамi не згодны..

Але.. Што ж я з вамi спрачаюся??На самой справе, сама згодна амаль з усiмi вашымi словамi...А калi сказала нета крыуднае, то прабачце.. Але ж гэта толькi мае думкi, якiя, што б вы не казалi усе ж маюць права на iснаванне..

А Беларусь жыве i будзе жыць...

2006-12-17 в 18:38 

Ісьціна ў каханьні! (А. Сыс)
Я лiчу сабе беларускай, мабыць нават нацыяналiсткай,але.. я паважаю iншыя нацыi.
Менавіта так. Паважаеце. Я таксама нацыяналіст. І я паважаю ўсе нацыі, лічу ўсе нацыі роўнымі і вартымі годнага разьвіцьця. А той спадар - не паважае нашую нацыю, што ня можа не абураць.
Згодны, аблаяньнем ніц не даб'ямося. Мы, на вялікі жаль, апынуліся ў складанай сытуацыі, бо мы зараз - чужынцы на свае зямлі. Сапраўды, нас меньшасьць.
І самае крыўднае, што апрача захаваньня спадчыны па сутнасьці нічога ня можам зрабіць - бо пашырэньню ейнаму перашкаджае ўласна дзяржава. Таму ня дзіва, што зьяўляюцца такія вось элемэнты.
Адзінае што нам зараз застаецца - жыць, гадаваць нашчадкаў, перадаваць їм наш агульнанацыянальны скарб і, вядома-ж, не ламацца. Бо датуль не памрэ Беларусь, дакуль будзе жывы хоць адзін Беларус!

З.Ы. Я не прапаную катаваць людзей, якія лічаць сябе рускімі. Я прапаную катаваць ўласна маскалёў. :)
З.З.Ы. Я не распалюваю міжнацыянальнай варажнечы. Яна ўжо даўно распаленая.
З.З.З.Ы. Беларусь - Беларусам!
(жартую. але ў кожным жарце ё каліўца праўды... :) )

2006-12-17 в 23:52 

Спадар Беларус , дзякуй за глыбокiя думкi.

2006-12-18 в 01:09 

In statu nascendi
Шчырапаважанае спадарства!
Я канечне разумею, што тут шмат ужо чаго сказана, але ўсё-ткі...

Спачатку разьбяром выказваньне Алексея...
никогда не существовало как государства и только сейчас
Аўтарытэтна заяўляю - існавала. Але вось цікава іншае... З аднаго боку, ён кажа, што нет никакой надобности делиться по нациям ,если у всех славянских народов в принципе общая культура, а з другога, - тем более , надо еще разобраться ,что такое нация. Уж таких смешений кровей которые происходили на территории Беларуси и трудно где-то поискать , а потому даже антропологически невозможно описать белоруса. Відавочна, што гэты чалавек сам сабе супярэчыць, бо ў адным выпадку ён гаворыць пра тое, што нацыі непатрэбны (чытай - беларусаў няма), а ў другім - прызнае той факт, што ёсьць беларусы (называе беларуса - "белорусом"). Цяпер пра іншае... Гэта глупства, выводзіць назоў Беларусь ад "Русь". Усім вядома, што русінамі ў былыя часы найперш называлі жыхароў сучаснай Беларусі: тых, хто гаварыў на старабеларускай мове (некаторыя вучоныя адносяць яшчэ і тых, хто вызнаваў праваслаўе). Такім чынам, жыхары ВКЛ - ліцьвіны, а вось Княства складалася з народнасьцей: русіны, жамойты і г.д. А вось тагачасны народ, які жыў на тэрыторыі сучаснай Расеі называўся: "маскавіты", "маскалі", "масква". Тым больш, трэба зьвярнуць увагу на тое, што яшчэ ў пачатку XX ст. беларусаў называлі "крывічамі", а Беларусь - Крыўяй. Дастаткова пачытаць Вацлава Ластоўскага ці Янку Станкевіча. Нат і да цяперашняга часу па латыску Беларусь гучыць як "Baltkrivija" (перапрашаю за магчымыя недакладнасьці).
Ластоўскі казаў: "Велікарусы, гэта мешаніна варагаў, крывічоў, украінцаў на 999/1000 фінаў і татараў, выдаюць сябе за "истинно-славян" і крычаць аб сваім славянскім прызваньні (параўнай пажаданьне Пушкіна, каб усе славянскія руччы зьліліся ў рускім (маскальскім) моры)." Такія вывады цяпер пацьвердзілі і сучасныя антраполягі. Іншымі словамі, ня расейцы - "костяк" славянства, а беларусы. Але, вось тут ўзьнікае пытаньне: а ці можна гаварыць пра тое, што славяне - гэта нешта такое "вялікае", "важнае"? Адказ: можна, але ня трэба. Калі афіцыйная "гістарычная думка" ня можа прадставіць піплу нічога іншага як славянскі міт... то пра што можа ісьці гаворка... Але, сьмешна тое, што беларусы (дзякуючы зьнешняй палітыцы ППРБ) - сталі самай славянскай нацыяй на сьвеце. Вось адсюль і лічаць такія "расейцы" як Аляксей, якія ня могуць зьмірыцца з "першаснай" рольлю Беларусі ў "славянскім" сьвеце, тое, што лепш не прызнаваць зусім беларусаў. :-D
І яшчэ, апісваць крывіча-беларуса толькі па антрапалягічным асаблівасьцям было б ненавукова, бо, як вядома, працэс этнагенэзу ўключае ў сябе фармаваньне этнаграфічных і лінгвістычных асаблівасьцей (але гэта ўжо зусім іншая гісторыя).

Дарэчы, чытаючы Вашыя камэнтары, бачна, што яны адлюстроўваюць розныя пункты погляду на панятак "нацыя". Нацыю можна зьвязваць з асобным народам. Сутнасьць такой нацыі - агульнасьць самасьвядомасьці й сацыяльнай структуры. Але, іншыя разглядаюць нацыю як агульнасьць прыналежнасьці да асобнай дзяржавы. Уласна славянскай дзяржавы ня будзе ніколі. Адсюль рабіце вывады, спадарства!..

P.S.
Ні ў радасьці, ні ў бядзе,
Ні на Страшным Судзе
Не адракуся ад Беларусі.
(Р. Барадулін)


Спадар Беларус
"Нацыя - перш за ўсё. Яна ёсьць крыніцай усяго. Яе воля заўсёды законная... Нацыі на зямлі павінны разумецца, як індывідуумы па-за сацыяльнымі сувязямі ці, як кажуць, у прыродным стане" (Sieyès).

2006-12-18 в 14:53 

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
kryvich, ніжэйшы паклон пану за прыведзеную інфармацыю.

URL
2006-12-19 в 11:42 

In statu nascendi
Jadzwisia
;-)

2006-12-19 в 17:25 

Ісьціна ў каханьні! (А. Сыс)
kryvich, Вось-вось!..

Пад кожным словам магу падпісацца.

Павага пану!..

2006-12-20 в 21:38 

In statu nascendi
Спадар Беларус
:shame:

   

NA PADYCHODZIE

главная