Прочитайте, как обстоят дела у сайта Дневников и как вы можете помочь!
×
01:50 

Jadzwisia
так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
набліжаецца новы год. хацелася б падвесьці вынікі гэтага года.
скажу, што, напэўна, гэта быў самы цяжкі, самы напружаны, самы яркі год у маім жыцьці.
я скончыла тое, што называецца "школай"(натуральна я скончыла ліцэй), але паступіла ва ўнівэрсітэт.
я страціла старых сяброў, але знайшла новых(тое ж самае памножыць на некалькі разоў).
я сустрэла сваё каханьне, але згубіла яго. а потым зноў знайшла. і ня да Бог згубіць.
за гэты год было столькі момантаў, калі здавалася ўсё - вось яно - сканчэньня жыцьця.
я перажыла гэты год. я спадзяюся, што ўсё кепскае застанецца ў гэтым годзе. а ўсё добрае, што я сустрэла, пасьпяхова застанецца са мной у наступным ну й гэтак далей.

дарэчы, ня ведаю, дзе й зь кім сустракаць Новы Год. заўтра/сёньня ўжо 31. карацей, у мяне меньш чым 24 гадзіны на "падумаць і вырашыць".

ЗЫ: хадзіла сёньня/учора на "ЖАРУ". не. не. мне не спадабалася. не хадзіце. Цімаці - "ваще урод":)
дарэчы, на хвотачке ў ружовай куртачцы - мая сябровачка Віка!
Віка! я цябе люблю!!!;-)

@музыка: 5-nizza - Солнце

@настроение: +

URL
Комментарии
2007-01-06 в 21:18 

А я на фотке ёсьць!!! Да, да, гэта я!!!! А чаго, сонейка, пра мяне нідзе ні слова? А? Я магу і пакрыўдзіцца! Але сёньня ня буду! Сёньня сьвята!!! З радством, даражэнькая!!!:)

URL
2007-01-06 в 22:05 

так, я "сплю і бачу сябе гераіняй нацыянальна-вызваленчага руху"(с)
гы))) блін! Віка! класна! тарашкевіцай пішаш!!! толькі - Раство))
і цябе за сьвятам, любая! у цябе ўсё будзе класна!

URL
   

NA PADYCHODZIE

главная